Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанца, атручанага «Навічком», выпісалі з шпіталя


Дон Стэрджэс, якая загінула ад атручваньня «Навічком», і Чапі Роўлі, які выжыў
Дон Стэрджэс, якая загінула ад атручваньня «Навічком», і Чапі Роўлі, які выжыў

Брытанца Чарлі Роўлі, пацярпелага ад атручваньня нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок», выпісалі з шпіталя. Ягоная сяброўка Дон Стэрджэс, памерла ад атручваньня «Навічком» каля двух тыдняў таму.

30 чэрвеня брытанцаў 44-гадовую Дон Стэрджэс і яе 45-гадовага прыяцеля Чарлі Роўлі знайшлі непрытомнымі ў крытычным стане ў доме ў горадзе Эймсбэры, які менш чым за 20 кілямэтраў ад гораду Солсбэры, дзе 4 сакавіка атруцілі былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку Юлію.

Паводле зьвестак The New York Times, брытанскія праваахоўныя органы лічаць, што за атручваньнем Скрыпалёў стаіць расейская вайсковая разьведка ГРУ.

Масква дачыненьне да замаху адкідае. Адказнасьць за атручэньне Стэрджэс і Роўлі Вялікабрытанія пакуль афіцыйна на Расею не ўскладала.

Урад Вялікай Брытаніі дасьць больш за 5 мільёнаў эўра рэгіёну, дзе адбыліся атручваньні «Навічком»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG