Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Брытанская паліцыя ідэнтыфікавала вінаватых у атручэньні «Навічком»


Брытанская паліцыя заяўляе, што ідэнтыфікавала вінаватых у нападзе на былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку.

Пра гэта паведамляе брытанская агенцыя Press Association (PA) са спасылкай на сьледчых, якія ўпэўненыя, што віноўнікамі зьяўляюцца расіяне, але пакуль не называюць імёнаў.

Сьледчыя выявілі падазраваных праз запісы відэакамэр і параўнаньне іх са сьпісам людзей, якія прыбылі ў Вялікабрытанію ў адпаведны час.

«Яны ўпэўненыя, што гэта расейцы», — піша Press Association і пазначае, што «іх было некалькі».

Былы двайны агент расейскай выведкі Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія былі атручаныя ў брытанскім Солсбэры ў пачатку сакавіка. Лёндан заяўляе, што за замахам стаіць Крэмль, а для атручваньня выкарыстоўвалася распрацаваная ў Расеі баявая атрута «Навічок». Масква абвяргае абвінавачваньні.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін пасьля саміту з амэрыканскім прэзыдэнтам Дональдам Трампам заявіў, што закіды брытанцаў неабгрунтаваныя. «Ніхто не прадставіў ніякіх доказаў. Гэта тое самае, што абвінавачваць Расею ва ўмяшаньні ў выбары ў ЗША», — заявіў Пуцін у інтэрвію Амэрыканскаму тэлебачаньню.

30 чэрвеня брытанцаў 44-гадовую Дон Стэрджэс і яе 45-гадовага прыяцеля Чарлі Роўлі знайшлі непрытомнымі ў крытычным стане ў доме ў горадзе Эймсбэры, які менш чым за 20 кілямэтраў ад гораду Солсбэры, дзе атруцілі Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку Юлію.

44-гадовая Дон Стэрджэс памерла. Роўлі пакуль застаецца ў шпіталі — ён ужо не ў крытычным стане. Днямі зь ім пагутарыла паліцыя.

Урад Вялікай Брытаніі дасьць больш за 5 мільёнаў эўра рэгіёну, дзе адбыліся атручваньні «Навічком»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG