Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвярамі лясных пажараў у Грэцыі сталі прынамсі 50 чалавек


Ня менш за 50 чалавек загінулі і яшчэ больш за сто пацярпелі падчас лясных пажараў у Грэцыі. Вялікая колькасьць параненых — у крытычным стане. Такія дадзеныя паведамілі грэцкія ўлады ў аўторак. У некалькіх рэгіёнах краіны аб’яўлены рэжым надзвычайнага становішча.

Найбольш пажараў у курортным раёне недалёка ад Афінаў, там загінулі 24 чалавекі. Улады прыцягнулі да змаганьня супраць пажараў сотні ратавальнікаў, а таксама вайскоўцаў. Урад Грэцыі зьвярнуўся па дапамогу да іншых краін Эўразьвязу.

Цяперашнія пажары ў Грэцыі сталі самымі буйнымі за апошняе дзесяцігодзьдзе. Прычынай масавых узгараньняў стала анамальная гарачыня і адсутнасьць ападкаў на працягу многіх месяцаў. Агонь распаўсюджваецца хутка ў сувязі з моцным ветрам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG