Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьбіты ў яраслаўскай калёніі вязень баіцца за сваё жыцьцё


Яўген Макараў, якога катавалі супрацоўнікі яраслаўскай папраўчай калёніі № 1, баіцца за сваё жыцьцё.

Упаўнаважаны па правах чалавека ў Яраслаўскай вобласьці Сяргей Бабуркін паведаміў, што да яго паступіў зварот ад Макарава. Вязень піша пра страх за сваё жыцьцё ў сувязі з апублікаваньнем відэазапісу яго катаваньняў.

«Ён лічыць, што яго могуць забіць, прадставіўшы гэта як самагубства. Акрамя таго, ён папрасіў не вывозіць яго за межы калёніі без адваката Ірыны Біруковай», — распавёў амбудсмэн.

Бабуркін накіраваў зварот Макарава ў Генэральную пракуратуру, Сьледчы камітэт, Фэдэральную службу выкананьня пакараньняў (ФСВП) і ўпаўнаважанаму па правах чалавека Тацяне Маскальковай.

У ліпені «Новая газета» апублікавала відэа, на якім супрацоўнікі ФСВП жорстка катуюць зьняволенага яраслаўскай калёніі № 1 Яўгена Макарава. Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу па артыкуле «Перавышэньне паўнамоцтваў з прымяненьнем гвалту». У сераду і чацьвер суд арыштаваў шасьцярых супрацоўнікаў калёніі, падазраваных у катаваньнях.

У сваю чаргу, адвакат фонду «Грамадзкі Вэрдыкт» Ірына Бірукова, якая прадстаўляла інтарэсы Макарава і здабыла відэа зьбіцьця, зьехала з Расеі з прычыны пагроз на свой адрас.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG