Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За катаваньні ў расейскай калёніі 17 супрацоўнікаў адхілілі. Шасьцёх затрымалі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Абноўлена: Па справе аб катаваньнях затрыманыя шэсьць чалавек. Сьледчыя сьцьвярджаюць, што выяўленыя ўсе ўдзельнікі зьбіваньня, маюць намер даць прававую ацэнку бязьдзеяньню начальства калёніі.

Кіраўніцтва яраслаўскай папраўчай калёніі №1, што ў Расеі, адхіліла ад працы 17 чалавек пасьля публікацыі відэа з жорсткімі катаваньнямі вязьня, піша ТАСС са спасылкай на абласнога ўпаўнаважанага ў правах чалавека Сяргея Бабуркіна.

Пры гэтым, як сьцьвярджае амбудсмэн, у калёніі праводзіцца пракурорская праверка, маштабныя апытаньні зьняволеных.

Відэа катаваньняў 20 ліпеня апублікавала расейская «Новая газета», у артыкуле называліся імёны 17 удзельнікаў зьбіваньня — ды ці менавіта тыя 17 адхіленыя ад працы, невядома. Ранейшыя зьвесткі пра затрыманьне аднаго зь фігурантаў справы аб «перавышэньні паўнамоцтваў з ужываньнем гвалту» былі зьняпраўджаныя Сьледчым камітэтам Расеі.

Пра зьбіваньне было вядома яшчэ год таму, расказвае «Медуза». Сьледчы камітэт разглядаў справу, сьледчы Радзівон Сквірскі ў тым ліку праглядаў відэа зьбіваньня, але пастанавіў, што ўжываньне гвалту «было правамерным» і «адэкватным у сытуацыі, што склалася». Упаўнаважаная ў правах чалавека ў Расейскай Фэдэрацыі Тацяна Маскалькова заявіла, што ведала пра парушэньні ў калёніі, трымала справу «на асаблівым кантролі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG