Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы ў справе аб катаваньнях у Яраслаўлі напісаў яўку з павіннай


Супрацоўнік яраслаўскай калёніі Максім Яблакаў, якога вінавацяць у зьбіцьці зьняволенага Яўгена Макарава, напісаў яўку з павіннай.

Пра гэта паведамляе «Медиазона» з залі суду ў Яраслаўлі, дзе сёньня вырашаецца пытаньне аб абраньні меры стрыманьня для шасьцярых абвінавачаных у перавышэньні службовых паўнамоцтваў з ужываньнем гвалту.

Кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Агора» Павел Чыкаў сёньня напісаў у сябе ў Telegram, што яўку з павіннай напісалі некалькі афіцэраў, затрыманых у справе аб катаваньнях на гэтым тыдні.

Зьбіцьцё ў яраслаўскай ВК-1 атрымала шырокі рэзананс пасьля апублікаваньня «Новай газэтай» відэазапісу, на якім супрацоўнікі ўстановы катуюць асуджанага Яўгена Макарава. Сам ён скардзіўся на зьдзекі яшчэ летась, але справа не была распачатая.

Расейскія ўлады ўжо заявілі аб стварэньні сыстэмы ўліку скаргаў зьняволеных.

Адвакат фонду «Грамадзкі вэрдыкт» Ірына Бірукова, дзякуючы якой запіс трапіў да журналістаў, зьехала з Расеі праз пагрозы. Пазьней яна паведаміла, што кіраўніцтва яраслаўскай калёніі пачало адгаворваць асуджаных ад скаргаў на супрацоўнікаў.

У Расеі пачалі расьсьледаваць сьмерць зьняволенага ад катаваньняў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG