Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьць чалавек арыштаваныя за гандаль у Ізраілі прастытуткамі зь Беларусі


Супрацоўнікі ізраільскай паліцыі затрымалі пяць чалавек, падазраваных у незаконным увозе прастытутак зь Беларусі. Апэрацыя іх затрыманьня рыхтавалася некалькі месяцаў пры ўдзеле інтэрполу і беларускіх праваахоўных органаў, паведамляе ізраільскае выданьне The Jerusalem post са спасылкай на заяву ізраільскай паліцыі.

Затрыманым мужчынам ад 39 да 27 гадоў, усе яны рэпатрыянты з былога СССР. Паралельна ў Беларусі затрыманы 57-гадовы грамадзянін Ізраілю. Паліцыя інкрымінуе ім «гандаль людзьмі з мэтай занятку прастытуцыяй, сутэнэрства, групавую змову, хаваньне даходаў».

Згодна з вэрсіяй сьледзтва, прадстаўнік групы ў Беларусі адбіраў там дзяўчат і адпраўляў у Ізраіль, даўшы інструкцыі, як паводзіцца ў аэрапорце і што казаць чыноўнікам. Іншыя падазраваныя адвозілі дзяўчат у ізраільскі МУС, дапамагалі з афармленьнем дакумэнтаў. Далейшыя дэталі пакуль не паведамляюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG