Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знойдзена мёртвай актывістка Femen, якая ўдзельнічала ў пратэсьце каля КДБ у Менску


Аксана Шачко падчас судовага працэсу пасьля адной з акцый Femen
Аксана Шачко падчас судовага працэсу пасьля адной з акцый Femen

Актывістка ўкраінскага руху Femen Аксана Шачко скончыла жыцьцё самагубствам у Парыжы. Гэтую інфармацыю Радыё Свабода пацьвердзіла паплечніца Шачко Ганна Гуцол.

«На жаль, мы апошнім часам мала размаўлялі. Наколькі я ведаю, яна лічыла, што ўсё ў гэтым жыцьці ідзе не так», — сказала Гуцол.

Цела Аксаны Шачко знайшлі ў панядзелак, 23 ліпеня.

Рух Femen, які дзейнічае з 2008 году, вядомы сваімі акцыямі, як на тэрыторыі Украіны, так і ў іншых краінах, у абарону правоў жанчын і супраць іх сэксуальнай эксплюатацыі. Актывісткі звычайна праводзяць пікеты і пэрформансы з аголенымі грудзьмі.

Аксана Шачко была ўдзельніцай многіх рэзанансных выступленьняў Femen. У 2011 годзе, у гадавіну разгону пратэстаў супраць улады Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі, актывістак Femen, сярод якіх была і Шачко, зьбілі, абстрыглі, забралі дакумэнты і пакінулі ў лесе.

Акцыя Femen насупраць будынка КДБ у Менску ў 2011 годзе
Акцыя Femen насупраць будынка КДБ у Менску ў 2011 годзе

У 2012 годзе Шачко затрымалі ў Маскве падчас акцыі Femen. Актывісткі руху правялі топлес-акцыю каля штаб-кватэры «Газпрому» з патрабаваньнем спыніць «газавы тэрор» Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны. Аксана Шачко тады «ўзьняла ўкраінскі сьцяг на даху кантрольна-прапускнога пункту газпромаўскай штаб-кватэры».

Аксана Шачко
Аксана Шачко

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG