Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступствы пажару ў Грэцыі. Відэа з дрону


Пажары ў грэцкім горадзе Рафіна
Пажары ў грэцкім горадзе Рафіна

Ахвярамі лясных пажараў у Грэцыі сталі як найменей 74 чалавек, яшчэ больш за 100 пацярпелі. Вялікая колькасьць параненых — у крытычным стане. Такія дадзеныя паведамілі ратавальнікі ў аўторак. У краіне абвешчаная трохдзённая жалоба.

​У некалькіх рэгіёнах уведзены рэжым надзвычайнага становішча. Найбольшы ачаг узгараньня — у курортным раёне недалёка ад Атэнаў, там загінулі 24 чалавекі. Улады прыцягнулі да тушэньня пажараў сотні ратавальнікаў, а таксама вайскоўцаў. Урад Грэцыі зьвярнуўся па дапамогу да іншых краінаў Эўразьвязу.

Цяперашнія пажары ў Грэцыі сталі самымі буйнымі за апошняе дзесяцігодзьдзе. Прычынай масавых узгараньняў стала анамальная сьпёка і адсутнасьць ападкаў на працягу многіх месяцаў. Агонь распаўсюджваецца хутка з-за моцнага ветру, што ўскладняе тушэньне пажару.

Ахвярамі лясных пажараў у Грэцыі сталі прынамсі 50 чалавек

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG