Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Вадохрышча


Вадохрышча ў Гомлі, 2016 год. Архіўнае фота
Вадохрышча ў Гомлі, 2016 год. Архіўнае фота

Падзеі 19 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

19 студзеня праваслаўныя хрысьціяне адзначаюць Вадохрышча. У гэты дзень, згодна з праваслаўным календаром, сьвяткуюць хрышчэньне Хрыста, асьвячаюць вадаёмы, купаюцца ў палонцы. Сьвятары падкрэсьліваюць, што даваць нырца ў палонку — не царкоўная, а народная традыцыя, якая не зьяўляецца абавязковай для хрысьціяніна.

У Беларусі на гэтую дату прызначаны яшчэ і прафэсійны Дзень ратавальніка. Падразьдзяленьням надзвычайных сытуацыяў сёлета 27 гадоў.

1518 — Скарына выдаў у Празе кнігу „Прамудрасьць Божая“

1966Індзіра Гандзі стала першай і адзінай жанчынай прэм’ер-міністрам у гісторыі Індыі.

Індзіра Гандзі
Індзіра Гандзі

1970 — Пуск першага тралейбуса ў Магілёве. Гэта трэцяя тралейбусная сыстэма ў Беларусі пасьля Менску и Гомлі.

У гэты дзень нарадзіліся

1809 Эдгар Алан По, амэрыканскі пісьменьнік.

Эдгар Алан По
Эдгар Алан По

1838Апалёнія Серакоўская, жонка аднаго зь лідэраў паўстаньня 1863 году Зыгмунта Серакоўскага.

1910 Іван Ушакоў, тэатральны мастак, галоўны мастак тэатру Янкі Купалы.

1916 Залман Капыскі, беларускі гісторык, дасьледнік фэадальных гарадоў Беларусі.

1931Натальля Паплаўская, беларуская мастачка, афарміцелька дзіцячых кніг.

1939Тацяна Мархель, акторка, народная артыстка Беларусі.

1947Лешак Бальцаровіч, польскі палітык і эканаміст, «архітэктар» эканамічных рэформаў у посткамуністычнай Польшчы.

Лешак Бальцаровіч падчас лекцыі ў Менску, 2014
Лешак Бальцаровіч падчас лекцыі ў Менску, 2014

1972 Сяргей Міхалок, беларускі сьпявак, аўтар музыкі і тэкстаў, актор.

Сяргей Міхалок
Сяргей Міхалок

У памяці

1656 Казімір Леў Сапега (сын Лява Сапегі), дзяржаўны і грамадзкі дзеяч ВКЛ.

Казімір Леў Сапега
Казімір Леў Сапега

1763 Антоні Жалкоўскі, каталіцкі дзяяч, біскуп Беларускі.

1862 Міхал Без-Карніловіч, вайсковы тапограф і статыстык, аўтар кнігі «Гістарычныя зьвесткі пра знакамітыя мясьціны ў Беларусі».

1944 Мікола Чарнецкі, беларускі публіцыст, пэдагог, палітычны дзеяч га Беласточчыне.

1969Ян Палах, студэнт Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе, які на знак пратэсту супраць акупацыі Чэхаславаччыны войскамі Варшаўскай дамовы 16 студзеня 1969 году абліў сябе бэнзінам і зьдзейсьніў самаспаленьне. Памёр праз тры дні ў шпіталі. 25 студзеня пахаваньне Палаха на Альшанскіх могілках перарасло ў дэманстрацыю.

Ян Палах
Ян Палах

2001 Ян Пятроўскі, беларускі дзяяч у Заходняй Беларусі і ў эміграцыі, пісьменьнік, перакладчык.

2013 Юры Гумянюк, беларускі пісьменьнік, паэт, журналіст.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG