Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля амбасады ЗША ў Пэкіне падарвалі бомбу. Затрымалі жанчыну, якая абліла сябе бэнзінам


Паліцыя каля амбасады ЗША ў Пэкіне
Паліцыя каля амбасады ЗША ў Пэкіне

Абноўлена, 10:20. Мясцовая паліцыя пацьвердзіла, што пацярпелых няма — акрамя жанчыны, якая падарваў нешта, што паліцыя называе ня бомбай, а «фэервэркавым прыстасаваньнем».

Кітайская паліцыя затрымала 26-гадовую жанчыну, якая абліла сябе бэнзінам і нешта падарвала, піша Reuters. У яе пашкоджаная рука. Амбасада ЗША заявіла пра выбух бомбы.

У сацсетках публікуюць фота, на якіх відаць дым каля памяшканьня для атрыманьня візаў. Падобна, падчас здарэньня была пашкоджаная паліцэйская машына.

Супрацоўнікі суседніх амбасадаў Індыі і Паўднёвай Карэі кажуць, што ня ведаюць пра нейкія надзвычайныя здарэньні, працуюць у звычайным рэжыме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG