Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад тэрактаў у Сырыі загінулі прынамсі 96 чалавек


Месца, дзе адбыўся адзін з выбухаў, правінцыя Сувэйда, 25 ліпеня 2018
Месца, дзе адбыўся адзін з выбухаў, правінцыя Сувэйда, 25 ліпеня 2018

Колькасьць загінулых пры нападах ў Сырыі ўзрасла да 96, яшчэ 176 — параненыя, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на заявы мясцовых уладаў. Праваабаронцы з Сырыйскага цэнтра маніторынгу правоў чалавека сьцьвярджаюць, што ахвяр тэрактаў больш за 150.

Скаардынаваныя выбухі ў правінцыі Сувэйда на поўдні Сырыі адбыліся ў сераду. Адзін сьмяротнік прывёў у дзеяньне бомбу на ажыўленым рынку, іншы зладзіў самагубчы выбух у суседнім раёне.

Адказнасьць за атакі ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG