У 120-й асобнай мэханізаванай брыгадзе, якая знаходзіцца ў вайсковым гарадку ў Менску, загінуў 29-гадовы афіцэр-капітан Аляксей Мензурэнка.
Літоўскі турыст паспрабаваў патрапіць на легендарны крэйсэр «Аўрора» у Санкт-Пецярбургу, крычучы, што ён «хоча стрэліць па Зімовым палацы» і «зладзіць новую рэвалюцыю ў Расеі».
У Магілёве на недабудаваным вясьлярным канале змыла грунт, пашкодзіла ліўневы калектар. Яміна пагражае паглынуць і ходнік, які за два мэтры ад яе. Крыху наводдаль праезная частка.
Брытанцы Чарлі Роўлі і Дон Стэрджеэс з Эймсбэры зазналі ўзьдзеяньне нэрвова-паралітычнага рэчыва «Навічок» пасьля таго, як узялі ў рукі заражаны прадмет, што знаходзіўся ў замкнёнай прасторы.
Прычыны аварыі пакуль не называюцца. Сьцьвярджаецца, што пілёт быў дасьведчаным, а самалёт — надзейным. Міг-29 выконваў навучальнае заданьне па перахопе двух адзінкавых самалётаў.
Гэта ня ўласьнік незаконнага будынка, які абваліўся, а чыноўнік.
Намесьнік генэральнага дырэктара Гомельскага заводу ліцьця і нармаляў, які ўваходзіць у склад холдынгу «Гомсельмаш», папаўся на хабары ў 1 мільён расейскіх рублёў (каля 15 тысяч даляраў).
Цягам апошняга тыдня ў Манрэалі тэмпэратура паветра дасягала ўдзень +33..+35°C, сёньня панізілася да 24°C, але на наступным тыдні мае трымацца на ўзроўні +28..+30°С.
Нягледзячы на пастаянныя здарэньні, нелегальная вытворчасьць фэервэркаў не спыняецца. «Палова гораду гэтым зарабляе на жыцьцё. Калі вы адзін з тых, каму не пашанцавала — ну, вось так яно і ёсьць», — кажа мясцовы жыхар.
Як магло адбыцца новае атручэньне нэрвова-паралітычным рэчывам у брытанскім Эймсбэры і ці ёсьць рызыка таго, што ахвяр атручэньня будзе больш? Расказвае Ўладзімір Углеў, адзін з супрацоўнікаў групы, якая распрацоўвала нэрвова-паралітычнае атрутнае рэчыва пад назвай «Навічок».
Актывіст з Лагойскага раёну Дзяніс Урбановіч адбывае адміністрацыйны арышт у Менскім раённым ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Скарыны. Гэта пацьвердзіла іншая абаронца Курапатаў Ганна Шапуцька.
47-гадоваму мужчыну можа пагражаць сьмяротнае пакараньне.
Атручэньне двух брытанскіх падданых у Эймсбэры пад Солсбэры нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок», хутчэй за ўсё, не было вынікам мэтанакіраванага замаху на іх.
Праз расейскі пошукавік пэўны час любы мог атрымаць доступ да дакумэнтаў, якімі карыстальнікі Google хацелі падзяліцца з абмежаваным колам асобаў. Можна было пабачыць у тым ліку чужыя базы пароляў.
Падчас сьвяткаваньня Дня незалежнасьці ў Нью-Ёрку група актывістаў забралася на п’едэстал Статуі Свабоды ў нью-ёркскай бухце з плякатамі, на якіх было напісана «Расфармуйце ICE» (так скарочана завецца ў Амэрыцы Іміграцыйная і мытная паліцыя).
Адключэньні ўжо пачаліся, працягнуцца два тыдні. Масавыя адключэньні будуць у Менску; Менскай, Віцебскай і Магілёўскай абласьцях, кропкавыя — у Гомельскай і Горадзенскай. Пляны адключэньняў па Берасьцейскай вобласьці невядомыя.
Двое брытанцаў, якіх выявілі без прытомнасьці 30 чэрвеня каля Солсбэры, былі атручаныя нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок», заявіла брытанская паліцыя.
За «намер правесьці несанкцыянаваную акцыю» былі затрыманыя 3 ліпеня ў Горадні два актывісты Абʼяднанай грамадзянскай партыі. Пра гэта сёньня маці затрыманага Аляксандра Лаўрэнцьева Юліі Лаўрэнцьевай сказалі ў прэс-службе УУС Горадзенскага аблвыканкаму. Ёй таксама паведамілі, што на затрыманых складзены адміністрацыйныя пратаколы.
На парадзе 3 ліпеня здарылася нечаканасьць, якую зафіксаваў фотакарэспандэнт агенцтва Reuters — перад трыбунай з кіраўніцтвам краіны адна дзяўчына шпацыравала басанож.
Прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя Алег Панчук пракамэнтаваў апублікаванае ў сацсетках 29 чэрвеня відэа, на якім відаць, як падчас рэпэтыцыі параду ў Менску калёна вайсковай тэхнікі не прапусьціла машыну хуткай дапамогі з уключанымі мігалкамі.
У Менску затрыманы абаронца Курапатаў, кінарэжысэр Алексей Туровіч. Пра гэта паведаміў актывіст Леанід Кулакоў.
У іншых раёнах гораду таксама выяўленыя выпадкі, калі гэты грамадзянін атрымліваў грошы па фальшывых даведках. Колькі грошай агулам «зарабіў» парушальнік, не ўдакладняецца.
Затрыманьні актывістаў на менскім бульвары Талбухіна 3 ліпеня выкліканыя тым, што на несанкцыянаваную акцыю не было дазволу гарадзкіх уладаў.
Мужчыну і жанчыну шпіталізавалі ў лякарні ў Солсбэры. Месцы ў Эймсбэры і Солсбэры, якія наведвалі пацярпелыя, закрыюць у якасьці меры стрыманьня.
У Тайляндзе дзеці зь мясцовай футбольнай каманды сышлі разам з трэнэрам на экскурсію ў пячору 23 чэрвеня і не вярнуліся. Хлопчыкаў, якім ад 11 да 16 гадоў, і трэнэра знайшлі ў пячоры жывымі толькі празь 9 дзён. Але пакуль незразумела, як дастаць іх зь пячоры.
У Львове беларускія хлопец і дзяўчына атруціліся чадным газам, паведамляе гарадзкая адміністрацыя.
У інтэрнэце набірае прагляды відэа, дзе чалавек, якога карыстальнікі інтэрнэту назвалі ахоўнікам гомельскай рэстарацыі Burger Master, брутальна выцягвае і выкідае на вуліцу жанчыну з залі рэстарацыі. Журналісты зьвязаліся з адміністратарам Burger Master, які быў там падчас здарэньня.
Суд у Санкт-Пецярбургу аштрафаваў на 50 тысяч рублёў супрацоўніка паліцыі Арцёма Блыжкова, на вачах якога ягоны напарнік да сьмерці зьбіў затрыманага. Паліцэйскі спрабаваў схаваць злачынства свайго калегі «з пачуцьця салідарнасьці і сяброўскіх пачуцьцяў».
На праспэкце Незалежнасьці ў Менску празь некалькі хвілін пасьля вяртаньня вайсковай тэхнікі з параду дарожныя службы пачалі рамантаваць асфальт.
У Нямеччыне затрыманы іранскі дыплямат — паводле падазрэньня ў падрыхтоўцы тэракту ў Францыі.
У ноч з 2 на 3 ліпеня амаль увесь Баку і шэраг рэгіёнаў Азэрбайджану засталіся без электрычнасьці праз выбух на цеплаэлектрастанцыі «Азэрбайджан» у Мінґечэвіры.
Ён прапаноўваў як адсьвяткаваць гадавіну вызваленьня Менску ад нямецкіх войскаў, так і «выказаць салідарнасьць з тымі, хто цяпер змагаецца за вызваленьне краіны ад улады прыхільніка Гітлера».
Выратавальным работам перашкаджаюць моцныя дажджы ў раёне інцыдэнту.
На раніцу найважнейшыя аб’екты Баку атрымалі электрычнасьць, у тым ліку лякарні, мэтро, аэрапорт, вайсковыя часткі, сыстэмы водазабесьпячэньня і іншае, але сьвятло вярнулася яшчэ не паўсюль.
Калі загарэўся дом, дзеці былі адны, без дагляду, бацька працаваў у полі, а іх маці выпівала ў суседзяў. Васьмігадовая дзяўчынка загінула на пажары.
Міністэрства замежных спраў Беларусі паведамляе пра шматлікія адмены авіярэйсаў з Кіева і рэкамэндуе бларускім турыстам уважліва ставіцца да выбару турыстычных кампаній.
Пацярпелыя 1 ліпеня ў ДТЗ на Гомбарскім перавале ў Грузіі беларускія турысты дастаўленыя ў шпіталь у Тэлаві, паведамляе мясцовы тэлеканал «Руставі 2».
Удзельнікі анархісцкага руху Беларусі паведамляюць у сацыяльных сетках, што іх сустрэчу пад Крупкамі разагнаў са зброяй Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня (СОБР).
Асуджаны на 25 гадоў турмы рэцыдывіст Рэдуан Фаід паўторна ўцёк з турмы. У нядзелю, 1 ліпеня, трое ўзброеных людзей прызямліліся ў двары папраўчай установы на верталёце і адляцелі разам са злачынцам.
ДТЗ з удзелам пасажырскага аўтобуса адбылося ў Грузіі. Аўтобус з турыстамі перакуліўся на Гамборскім перавале. Пра гэта паведамляе «Эхо Кавказа» са спасылкай на грузінскі тэлеканал «Руставі 2».
47 чалавек загінулі ў выніку падзеньня аўтобуса ў цясьніну ў штаце Уттаракханд на поўначы Індыі, паведамляе тэлеканал NDTV.
У лесе каля вёскі Чырвоная Буда ў Добрускім раёне выявілі несанкцыянаваны могільнік буйной рагатай жывёлы. Як высьветлілі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласьці, у гаспадарцы ня толькі схавалі масавы падзеж жывёлы, але і займаліся прыпіскамі.
42-гадовы амэрыканец Марк Алан Бэркавіц падазраецца ў тым, што ўдарыў жонку малатком па галаве. Калі ён убачыў, што яна яшчэ жывая, узяў шнур і задушыў яе.
«Думаю, гэта зьвязана з «ЛГБТ-клюмбай» каля менскага гарадавога», – выказаў меркаваньне адзін са сьведкаў міліцэйскай праверкі.
Меркавана, затрыманыя Вольга Мікалайчык, Барыс Анікееў, Дзяніс Урбановіч і Павал Севярынец.
Машыны з бронетэхнікай, якія ехалі па праспэкце Незалежнасьці ў Менску на рэпэтыцыю параду, не прапускалі нават машыны хуткай дапамогі зь мігалкамі.
Настаўніца раздрукавала блянкі з інтэрнэту, яна нібыта ня ведала, што гэта сьцяг і герб Украіны.
Анархістку Марфу Рабкову, якая накіроўвалася цягніком зь Вільні ў Беларусь, зьнялі зь цягніка, памежнікі забралі пашпарт, паведамляе сайт Вясна 96.
Андрэя Шаўлюгу абвінавачваюць у «непадпарадкаваньні праваахоўнікам». Ён і тры ўдзельнікі акцыі — акторы «Свабоднага тэатру» — правялі ноч у ізалятары на вуліцы Акрэсьціна. У чым абвінавачваюць актывістаў, невядома.
«Гэта наогул ідыятызм, немагчыма вытлумачыць! — абураецца Дашкевіч. — Калі нам выдадуць дакумэнт, што крыжы канфіскуюцца для зьнішчэньня, то нават для Беларусі гэта будзе нейкая новая вяха юрыспрудэнцыі».
Загрузіць яшчэ