Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі паведамляе аб сур'ёзных цяжкасьцях з вылетам беларускіх турыстаў з Кіева


Міністэрства замежных спраў Беларусі паведамляе пра шматлікія адмены авіярэйсаў з Кіева і рэкамэндуе бларускім турыстам уважліва ставіцца да выбару турыстычных кампаній.

Гаворка ідзе аб рэйсах дзьвюх авіякампаніях - BravoAirways і AndaAir. Як удакладняе МЗС у сваім твітэр-акаўнце, адменены рэйсы ў Алікантэ, Люблін, Туніс, Тырану, Шарм-эль-Шэйх, затрыманыя вылеты ў Анталію і Батумі.

Беларускія дыпляматы працягваюць адсочваць сытуацыю і аказваюць магчымую дапамогу, аднак рэкамэндуюць турыстам, што вылятаюць з аэрапортаў Кіева, зьвязацца са сваімі турапэратарамі. У сэзон адпачынкаў МЗС таксама раіць уважліва падыходзіць да выбару кампаній па аказаньні турыстычных паслуг і заключэньня дамоваў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG