Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы на вучэньнях разьбіўся вайсковы самалёт, пілёт загінуў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пад Паслэнкам, што на паўночным усходзе Польшчы, каля 2 гадзін ночы 6 ліпеня разьбіўся самалёт Міг-29, піша Gazeta.pl. Пілёт пасьпеў катапультавацца, але ня выжыў.

Прычыны аварыі пакуль не называюцца. Сьцьвярджаецца, што пілёт быў дасьведчаным (ён налятаў больш за 800 гадзін, зь іх звыш 500 — на такім самалёце), а сам самалёт — надзейным. Міг-29 выконваў навучальнае заданьне па перахопе двух адзінкавых самалётаў.

Міністар абароны Польшчы заявіў, што палёты самалётаў Міг-29 будуць прыпыненыя, а таксама выказаў спачуваньні родзічам загінулага. Спачуваньні таксама выказаў прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда.

У лютым мінулага году Міг-29 упаў у Бабруйску — падчас разгону загарэўся рухавік. Тады абышлося без пацярпелых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG