Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«На такіх вучэньнях выкарыстоўваюць ракеты 1970-х гадоў выпуску», — экспэрт пра пускі на палігоне «Палескі»


Ілюстрацыйнае фота

З 13 па 17 лютага на тэрыторыі былога авіяцыйнага палігону «Палескі» праходзяць тактычныя вучэньні з удзелам асобнага дывізіёну 465-й ракетнай брыгады. Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, вучэньні адбываюцца ў адпаведнасьці з плянам падрыхтоўкі Ўзброеных Сілаў на 2016/2017 гады.

Сёньня распачалася актыўная фаза вучэньняў, у ходзе якой вайскоўцы правядуць баявыя пускі апэратыўна-тактычным комплексам «Точка». Таксама будуць задзейнічаныя вучэбна-баявыя самалёты Як-130 і зьнішчальнікі Міг-29. Акрамя таго, разьлікі зэнітных ракетных комплексаў «Оса-АКМ» і «Тор-М2» запусьцяць ракеты па мішэнях-імітатарах паветраных цэляў. У мерапрыемствах прымуць удзел больш за 500 вайскоўцаў і 200 адзінак тэхнікі.

Аляксандар Алесін
Аляксандар Алесін

— «Точка» — даволі старое ўзбраеньне, і вучэньні праводзяцца перш за ўсё, каб праверыць стан боепрыпасаў. Адзіны спосаб праверкі — гэта баявы пуск. Бяруць партыю ракет пэўнага году і запускаюць. Выкарыстоўваюцца ракеты 70-х, максымум- 80-х гадоў выпуску, савецкія, — расказаў вайсковы экспэрт Аляксандар Алесін у інтэрвію Свабодзе.

Экспэрт адзначыў, што такія вучэньні праводзяцца нячаста з прычыны высокага кошту боепрыпасаў.

—Ракеты «зямля-зямля» прызначаныя для паражэньня аб’ектаў інфраструктуры. Нічога нечаканага ў факце баявых пускаў няма. Аднак вядома, што праверкі боегатоўнасьці сталі праводзіцца ўсё часьцей. Безумоўна, гэта зьвязана з існуючымі пагрозамі ў рэгіёне, — сказаў Алесін.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG