Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Частка Азэрбайджану засталася безь сьвятла. Афіцыйна — празь сьпёку


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У ноч з 2 на 3 ліпеня амаль увесь Баку і шэраг рэгіёнаў Азэрбайджану засталіся без электрычнасьці праз выбух на цеплаэлектрастанцыі «Азэрбайджан» у Мінґечэвіры.

На раніцу найважнейшыя аб’екты Баку атрымалі электрычнасьць, у тым ліку лякарні, мэтро, аэрапорт, вайсковыя часткі, сыстэмы водазабесьпячэньня і іншае. Але сьвятло вярнулася яшчэ не паўсюль.

Прычынай выбуху на электрастанцыі папярэдне называюць анамальную сьпёку. Паводле адной вэрсіі, высокая тэмпэратура выклікала няспраўнасьці ў сыстэме ахалоджваньня станцыі; паводле іншай, праблемы зьвязаныя і з ростам спажываньня электрычнасьці. Спыніўся, як паведамляюць мясцовыя СМІ, толькі адзін з энэргаблёкаў, праца станцыі цяпер пад кантролем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG