Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску ў ванным пакоі кватэры знайшлі забітымі дзьвюх дзяўчат


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Адна зь іх званіла ў міліцыю і прасіла дапамогі, але памылілася з нумарам кватэры.

Меркаваны забойца дзьвюх жанчын у Бабруйску першае забойства ўчыніў яшчэ падлеткам, кажуць суседзі

Інфармацыя пра забойства разьмешчаная на сайце УУС Магілёўскага аблвыканкама. 20 ліпеня каля 7.00 у апэратыўна-дзяжурную службу УУС Бабруйскага гарвыканкама пазваніла невядомая дзяўчына, якая прасіла пра дапамогу. Яна сказала, што разам зь сяброўкай закрылася ў ванным пакоі кватэры па вуліцы Лынькова, куды спрабуе трапіць невядомы. Дакладны адрас дзяўчына не назвала, а з нумарам кватэры памылілася.

Паведамляецца, што асабовы склад упраўленьня ўнутраных спраў Бабруйскага гарвыканкама быў узьняты па трывозе, праверыў усе шматкватэрныя дамы па вуліцы Лынькова, забаўляльныя ўстановы і запісы камэр відэаназіраньня.

Шуневіч пра двайное забойства ў Бабруйску: «Асноўныя моманты злачынства ў паводзінах ахвяраў»

Было вызначана, што дзьве дзяўчыны з Бабруйская, 26-ці і 27-мі гадоў, пазнаёміліся ў кавярні з мужчынам. Пасьля разам зь ім зьехалі на таксі.

Асоба падазраванага ўсталяваная. Паводле міліцыі, гэта шмат разоў судзімы 36-гадовы жыхар Бабруйска. Ён затрыманы.

У дачыненьні да падазраванага заведзеныя крымінальная справа па ч.2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса РБ («забойства»). Артыкул прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі ад 8 да 25 гадоў, пажыцьцёвага зьняволеньня ці сьмяротнага пакараньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG