Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таджыкістан даставілі цела забітай і згвалтаванай у Падмаскоўі пяцігадовай дзяўчынкі


Раніцай 25 ліпеня цела пяцігадовай Хувайды Цілазада даставілі з Масквы ў Душанбэ. У нядзелю дзяўчынку скралі проста ў двары яе дома ў падмаскоўным Серпухаве. На наступны дзень забітую Хувайду знашлі ў спартовай сумцы недалёка ад чыгуначнай станцыі. Падазраваны жыхар Серпухава затрыманы.

Сям’я Хувайды ўжо 10 гадоў жыве ў Серпухаве. У той дзень, 22 ліпеня, яе бацька зайшоў у краму, а маці адышла на некалькі хвілін паглядзець, чым займаецца малодшая дачка. «Было каля пяці гадзін вечара. Дзяўчынку выкралі за 5-10 хвілін», — узгадвае яе бацька Абдусалом Саідаў.

Дзіця шукалі некалькі гадзін. На наступны дзень яе знайшлі там, дзе праходзіць завадзкая чыгунка. Ратавальнікі знайшлі спартовую сумку, у якой знаходзілася цела Хувайды. Судмэдэкспэртыза паказала, што дзяўчынку згвалцілі, а потым забілі нажом.

Паводле падазрэньня ў злачынстве затрымалі 28-гадовага мясцовага жыхара. У ягонай кватэры сьледчыя знайшлі сьляды абутку дзяўчынкі і адбіткі яе пальцаў, паведаміў СК па Маскоўскай вобласьці.

Цела Хувайды даставілі ў Таджыкістан, пахаваньне адбудзецца 25 ліпеня. Затым Абдусалом Саідаў вернецца ў Расею, каб дамагацца самага строга пакараньня забойцу дачкі. «Я вельмі хацеў убачыць яго і паглядзець забойцу ў вочы, але мне не дазволілі», — кажа ён.

Міністэрства замежных спраў Таджыкістану 24 ліпеня перадало ноту ў расейскі МЗС у сувязі з жорсткім забойствам пяцігадовай дзяўчынкі. Ведамства заклікае Расею «правесьці дбайнае расьсьледаваньне дадзенага зьверскага злачынства ў адносінах да дзіцяці і патрабуе суровага пакараньня злачынца, які зьдзейсьніў гэта бесчалавечнае дзеяньне».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG