Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі на пераправе патанулі дзеці

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Трое дзяцей загінулі, калі перакулілася лодка на рацэ Бузан у Астраханскай вобласьці. Усяго ў чаўне знаходзілася дзевяцёра дзяцей.

Мясцовы жыхар перапраўляў іх праз раку, калі лодка перакулілася. Шасьцёх удалося ўратаваць, трое патанулі. Ім было 14, 8 і 9 гадоў.

Здарэньне адбылося за 10-15 мэтраў ад берагу, паведамляе РИА Новости.

Узбуджаная крымінальная справа, мужчына, які перапраўляў дзяцей, затрыманы.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG