Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сотні людзей зьніклі ў Лаосе, калі абрынулася дамба


Сотні людзей зьніклі бязь вестак у Лаосе, калі ў аўторак абвалілася дамба ў правінцыі Атапы на поўдні краіны. Паводле агенцтва France-Presse, ёсьць загінулыя, але ўлады Лаосу не называюць колькасьці ахвяр. Прычына разбурэньня дамбы пакуль невядомая.

Праз аварыю на гідраэлектрастанцыі вада цалкам затапіла некалькі вёсак. Больш за шэсьць тысяч чалавек засталіся без прытулку. Некаторым жыхарам удалося выбрацца на дахі сваіх дамоў, выратавальныя службы праводзяць іх эвакуацыю. У раён бедзтва накіраваўся прэм’ер-міністар Лаосу.

Абаронцы навакольнага асяродзьдзя на працягу многіх гадоў выказвалі занепакоенасьць станам гідраэлектрастанцый Лаоса. Эколягі лічаць, што дамбы ў гэтай краіне небясьпечныя, а таксама дрэнна ўплываюць на флёру і фаўну мясцовых рэк.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG