Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Вялікай Брытаніі абвінаваціў Расею ў сьмерці брытанкі ад «Навічка»


Міністар абароны Вялікабрытаніі Гэвін Уільямсан усклаў адказнасьць на Расею за сьмерць 44-гадовай брытанкі Дон Стэрджэс, якая тыдзень таму трапіла ў шпіталь з сымптомамі атручваньня, паведамляе Reuters. Улады заявілі, што жанчына была атручаная нэрвова-паралітычным агентам «Навічок».

«Рэальнасьць такая, што Расея зьдзейсьніла напад на брытанскай зямлі, які прывёў да гібелі грамадзяніна Брытаніі», — заявіў ён.

Стэрджэс, якая пацярпел ад нэрвова-паралітычнага рэчыва ў Эймсбэры (паблізу ад Солсбэры, дзе ў сакавіку сёлета былі атручаныя экс-палкоўнік ГРУ Расеі Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія), 8 ліпеня ўвечары памерла ў шпіталі.

Разам са Стэрджэс у бальніцу трапіў 45-гадовы Чарлі Роўлі, які застаецца ў крытычным стане.

Дон Стэрджэс і Чарлі Роўлі былі шпіталізаваныя 30 чэрвеня. 4 ліпеня ўлады абвясьцілі, што пара атруцілася «Навічком». Паліцыя лічыць, што брытанцы маглі патрапіць пад узьдзеяньне нэрвова-паралітычнага атрутнага рэчыва праз «заражаны прадмет». Самая высокая канцэнтрацыя была знойдзеная на іх руках. Паліцыя мяркуе, што яны трымалі ў руках ёмістасьць, у якой перавозілі «Навічок».

Паліцыя лічыць, што пацярпелыя не зьвязаныя з атручваньнем экс-палкоўніка ГРУ Расеі Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі, а сталі выпадковымі ахвярамі.

Брытанскія ўлады абвінавацілі расейскія спэцслужбы і Крэмль у атручваньні Скрыпалёў. У адказ на ўжываньне Расеяй хімічнай зброі на тэрыторыі Вялікабрытаніі прэм’ер-міністар краіны Тэрэза Мэй абвясьціла аб высылцы 23 расейскіх дыпляматаў, а таксама аб узмацненьні жорсткасьці заканадаўства ў дачыненьні да шпіянажу.

Вялікабрытанія зьвярнулася ў Раду Бясьпекі ААН, паставіўшы пытаньне аб ужываньні Расеяй хімічнай зброі на тэрыторыі каралеўства, і ў Арганізацыю па забароне хімічнай зброі, членам якой зьяўляецца Расея. Вялікабрытанія сьцьвярджала, што Расея ня зьнішчыла свае запасы хімічнай зброі, што павінна была зрабіць яшчэ 20 гадоў таму.

Скотланд-Ярд паведаміў храналёгію падзеяў у дзень атручваньня Скрыпаля

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG