Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніну Багінскую затрымалі пасьля пікету каля будынка КДБ


Ніна Багінская каля рэстарацыі ў Курапатах, 1 чэрвеня 2018 года

У Менску падчас пікету салідарнасьці з палітвязьнямі затрыманая абаронца Курапатаў, грамадзкая актывістка Ніна Багінская.

Пра гэта Свабодзе паведаміла старшыня грамадзкага камітэту «У абарону Курапатаў» Ганна Шапуцька. Паводле яе зьвестак, Ніну Багінскую затрымалі падчас адзіночнага пікету каля КДБ.

«Яна прастаяла каля 40 хвілінаў на пляцоўцы перад будынкам КДБ з плякатам „Свабоду палітвязьням“. Патрабавала свабоды для палітвязьняў Зьмітра Паліенкі, Ільлі Валавіка, Сьвятаслава Барановіча, Міхаіла Жамчужнага, Зьмітра Галко і абаронцаў Курапатаў Паўла Севярынца, Вольгі Мікалайчык, Дзяніса Ўрбановіча. Ведаю, што пад’ехалі апамаўцы, затрымалі і павезьлі ў міліцыю. Мяркую, у Цэнтральны РАУС», — паведаміла Ганна Шапуцька.​

Ніна Багінская перад будынкам КДБ 7 ліпеня 2018 года
Ніна Багінская перад будынкам КДБ 7 ліпеня 2018 года

Ніна Багінская не ўпершыню пікетуе будынак КДБ на праспэкце Незалежнасьці. Апошнім разам актывістка выходзіла з плякатам «Свабоду народу» ў красавіку 2017 году, пасьля масавых арыштаў удзельнікаў мітынгу на Дзень Волі, за што была аштрафаваная на 50 базавых велічынь.

У сакавіку 2018 году Ніна Багінская стала першым ляўрэатам мэдаля імя Сяргея Ханжанкова, беларускага палітвязьня часоў СССР.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG