Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне могуць спыніць падачу пітной вады


Кампанія «Кіеўвадаканал» заяўляе, што пастаўкі пітной вадзіў Украіны пад пагрозай.

Як паведамляе прэс-служба кампаніі, такая сытуацыя можа ўзьнікнуць праз тое, што кампанія «Днепроазот» цалкам спыніла вытворчасьць вадкага хлёру.

«Днепроазот» не аднавіў сваю працу. Рэшткі хлёру, якія былі на момант яго прыпынку, рэалізаваныя цалкам... Калі завод тэрмінова не адновіць сваю працу, то ўжо ў пачатку наступнага тыдня падача вады ў цэнтралізаваную водаправодную сетку ў некаторых рэгіёнах і гарадах Украіны можа быць значна абмежаваная, а ў некаторых гарадах і цалкам спыненая«, — сьцьвярджаюць у кампаніі.

«Днепроазот» зьяўляецца вытворцам вадкага хлёру, які выкарыстоўваюць водаканалы для абеззаражаньня пітной вады.

«Днепроазот» разьмяшчаецца ў горадзе Каменскае Дняпросўскай вобласьці. У сярэдзіне чэрвеня ў кампаніі заявілі, што «падвышэньне цаны на газ, агульная сытуацыя на рынку мінэральных угнаеньняў прывялі да высновы, што прадпрыемства будзе несьці значныя страты». Таму зараз «Днепроазот» знаходзіцца ў рэжыме вымушанага прастою.

Пра сытуацыі ўжо паведамлялі ўраду і Радзе нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны. Але просьбы ўмяшацца і вырашыць пытаньне з пастаўкай хлёру пакуль ні да чаго не прывялі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG