Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы разьбіўся пасажырскі самалёт


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, ля аэрапорту Ўондэрбум у Прэторыі, пацярпеў крушэньне пасажырскі самалёт. Паводле дадзеных AFP, пацярпелі ня менш як 20 чалавек, як найменей адзін у крытычным стане. Інфармацыі аб загінулых пакуль няма.

Як паведамляе брытанская Daily Mirror, інцыдэнт адбыўся каля мясцовага аэрапорту Вондэрбум. На корпусе самалёта пазначаная назва нідэрляндзкай кампаніі Martin's Air Charter,

«На месцы крушэньня відаць моцны дым, мэдыкі ўжо знаходзяцца там», - падае выданьне словы прадстаўніка паліцыі.

Прычына катастрофы пакуль не вядомая, аднак ня выключана, што да падзеньня самалёта прывяла няспраўнасьць рухавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG