Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бішкеку падчас беспарадкаў пацярпелі 29 замежнікаў


Падчас беспарадкаў у Бішкеку
Падчас беспарадкаў у Бішкеку

У ноч на 18 траўня адбылася масавая бойка з удзелам замежных грамадзян у Кіргізстане.

Падчас беспарадкаў у сталіцы Кіргізстану пацярпелі 29 замежнікаў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя краіны.

Паводле зьвестак ведамства, цяпер у лякарнях застаюцца трое пацярпелых. У аднаго — падвойны пералом сківіцы, яшчэ ў двух — страсеньне галаўнога мозгу. Іх стан стабільны.

Стыхійны начны пратэст пачаўся ў адказ на бойку 13 траўня паміж пастаяльцамі сталічнага гостэлу — мясцовымі і прыежджымі. Празь некалькі дзён, увечары 17 траўня, каля гостэлу сабралася група кіргізаў, каб «помсьціць» замежнікам, піша агенцтва 24.kg.

З часам колькасьць дасягнула тысячы. Яны заблякавалі два скрыжаваньні, разьбілі шыбы ў адным інтэрнаце для замежных студэнтаў і ўварваліся ў іншы.

Міліцыянты, якія прыбылі на месца беспарадкаў, заклікалі прысутных разысьціся. Па трывозе быў узьняты ўвесь асабовы склад сталічнай міліцыі. Паводле зьвестак Kaktus.media, сілавікі затрымалі 50 чалавек.

Каля паўночы міліцыя паведаміла, што па факце бойкі 13 траўня пачатая крымінальная справа па артыкуле аб хуліганстве і затрыманыя трое грамадзян Эгіпту.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG