У Краматорску, што ўсяго за 16 кілямэтраў ад лініі фронту, жыцьцё працягваецца, нягледзячы на штодзённыя пагрозы абстрэлаў і атак кіраваных уручную FPV-дронаў. Ад бясконцых сырэнаў паветранай трывогі спусьцелі вуліцы і плошчы. У горад больш ня ходзяць цягнікі. Нягледзячы на блізкасьць зоны баёў, людзі ўсё яшчэ спрабуюць жыць звычайным жыцьцём: працуюць, шпацыруюць у парках, сьвяткуюць дні нараджэньня.
Але большасьць усьведамляе, што, хутчэй за ўсё, стане яшчэ больш небясьпечна. Сумным прыкладам, да жалю, сталіся суседнія гарады, да якіх наблізіўся фронт, — Дружкаўка і Дабропольле. Глядзіце рэпартаж Сяргея Нужненка з Украінскай службы Радыё Свабода.
Пад абстрэламі і атакамі дронаў: як жыве прыфрантавы Краматорск. Фотарэпартаж
1
Ад знаку «Краматорск» да лініі фронту менш за 16 км — адлегласьць, якую FPV-дрон пралятае за 10 хвілін. 5 кастрычніка расейскія войскі ўпершыню ўдарылі па Краматорску валаконна-аптычным FPV-дронам, да гэтага паведамлялася толькі пра ўдары радыёкіраваных бесьпілётнікаў. Цяпер жа бадай штодня паведамляюць пра FPV-дроны над горадам або пра БПЛА («Шахеды», «Герані»)
2
Палац культуры і тэхнікі на плошчы Міру ў Краматорску. Пасьля ўдараў FPV-дронаў усё менш людзей прыходзяць на цэнтральную плошчу гораду
3
Паводле розных ацэнак, у Краматорску цяпер жыве 50-80 тысяч чалавек. Масавай эвакуацыі няма: хтось застаецца, пакуль дазваляюць умовы, іншыя ж рыхтуюцца зьяжджаць. Улады рэгулярна інфармуюць пра магчымасьці пераезду ў бясьпечныя рэгіёны
4
Сьвяткаваньне дзіцячага дня нараджэньня ў адным з двароў Краматорску.
На кантраляванай Украінай частцы Данецкай вобласьці жыве 12,7 тысяч дзяцей, каля 450 зь іх застаюцца ў зоне прымусовай эвакуацыі, — паведаміла начальніца службы ў справах дзяцей Юлія Рыжакова
На кантраляванай Украінай частцы Данецкай вобласьці жыве 12,7 тысяч дзяцей, каля 450 зь іх застаюцца ў зоне прымусовай эвакуацыі, — паведаміла начальніца службы ў справах дзяцей Юлія Рыжакова
5
Пажылы мужчына адпачывае ў парку на праспэкце Міру
6
Мясцовы жыхар Генадзь стаіць каля зруйнаванага шматпавярховіка: «Якія яны нам браты? Хай яны будуць праклятыя». Ён запальвае цыгарэту: у гэтым будынку загінулі ягоныя сябры
7
Мурал «Чыгун і лотас» з выявай горнага возера на адной з вуліц у цэнтры Краматорску. У 2019 годзе мастакі намалявалі некалькі муралаў на вуліцы Марата
8
Помнік воінам-танкістам — вызваліцелям Краматорску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
9
Гарадзкі транспарт працуе безь перапынкаў. Ёсьць аўтобусныя рэйсы ў іншыя гарады Данеччыны і іншыя рэгіёны Ўкраіны. Ад пачатку лістапада цягнікі на Данеччыну ня ходзяць, бо небясьпечна
10
Помнік Васілю Стусу, адкрыты ў 2021 годзе. Дзяцінства і юнацтва паэта прайшлі на Данеччыне
11
Краматорск добра памятае трагедыю 27 чэрвеня 2023 году, калі расейскі ўдар па піцэрыі «Рыа» забраў жыцьці 13 людзей, сярод іх — пісьменьніцы Вікторыі Амелінай і супрацоўнікаў установы
12
Нацыянальны мэмарыял зь сьцягоў у гонар загінулых вайскоўцаў з Данеччыны
13
Дзяўчына гуляе з сабакам у Юбілейным парку, дзе стаіць флагшток зь сьцягам Украіны, які расейскія войскі апошнім часам намагаюцца зьнішчыць FPV-дронамі
14
Гараджане кормяць качак на возеры ў Юбілейным парку
15
У Краматорску працуюць крамы, рынкі, кавярні і рэстараны, але культурнае жыцьцё амаль замёрла: масавыя мерапрыемствы забароненыя, а школьнікі вучацца дыстанцыйна. Нядаўна рынак абстралялі — частка гандлёвых пляцовак была зьнішчана агнём
16
Мужчына прадае розныя цапстрыкі каля Краматорскага рынку
17
Асьветленая сярод амаль поўнай цемры кветкавая крамка на Паркавай вуліцы ў Краматорску
18
Захад сонца над Краматорскам
19
Мужчыны гуляюць у даміно пры сьвятле ліхтарыка
20
Прэзыдэнт Фінляндыі Аляксандар Стуб падчас сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам назваў гарады Краматорск і Славянск «бастыёнамі супраць гунаў». Цяпер гэты надпіс можна ўбачыць на забітых дошкамі вокнах краматорскага чыгуначнага вакзалу.Ад пачатку лістапада цягнікі й электрацягнікі перасталі хадзіць на Данечччыну, у тым ліку ў Славянск і Краматорск — такое рашэньне было прынята зь меркаваньняў бясьпекі
21
Бальшыня мясцовых жыхароў ня верыць, што рух на чыгунцы адновяць. На іхную думку, сытуацыя зь бясьпекай будзе толькі пагаршацца