Паводле яго слоў, дзякуючы новым мерам «шмат расейскіх дыстрыб’ютараў ужо прыйшло ў краіну, а ўсё больш вытворцаў прыяжджае здымаць свае стужкі ў Беларусі». Міністар лічыць гэта сваёй асабістай заслугай і стратэгічным дасягненьнем для разьвіцьця нацыянальнага кіно.
2 снежня 2024 года прызначаны міністрам культуры. Ён належыць да праўладнай партыі «Белая Русь» і раней быў дэпутатам у Палата прадстаўнікоў.
Пасьля пратэстаў 2020 году Чарнецкі стаў адным з вядомых прыхільнікаў Лукашэнкі на фоне таго, што дзясяткі актораў пакінулі прафэсію, а многія і Беларусь — празь нязгоду з палітычным рэжымам, які з дапамогай гвалту застаўся кіраваць дзяржавай.
Руслан Чарнецкі нарадзіўся ў 1981 годзе ў Менску, па першай адукацыі быў аўтасьлесарам, пазьней скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага.
Форум