Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The New York Times падала ў суд на стартап зь беларускімі каранямі


Сядзіба The New York Times у Нью-Ёрку.
Сядзіба The New York Times у Нью-Ёрку.

Газэта The New York Times падала пазоў у суд Нью-Ёрка супраць стартапу Perplexity, заснаванага беларусам Арцёмам Грыбковым.

Паводле пазову, мэдыякампанія на працягу апошніх 18 месяцаў неаднаразова патрабавала ад Perplexity спыніць выкарыстаньне яе матэрыялаў, заўважае belmarket.by.

The New York Times сьцьвярджае, што сэрвісы стартапу выкарыстоўваюць інфармацыю газэты, у тым ліку цэлыя артыкулы, для фарміраваньня адказаў карыстальнікам без дазволу і аплаты, што разглядаецца як парушэньне аўтарскіх правоў.

Газэта таксама заяўляе, што ў асобных выпадках Perplexity генэруе недакладныя або выдуманыя зьвесткі і памылкова прыпісвае іх The New York Times, што можа наносіць шкоду рэпутацыі выданьня.

У камэнтары для The Verge прадстаўніца Perplexity Джэсі Дуайер заявіла, што мэдыя «судзяцца з тэхналягічнымі кампаніямі ўжо сто гадоў» — ад эпохі радыё і тэлебачаньня да інтэрнэту і сацсетак. Паводле яе, спробы юрыдычна спыніць тэхналягічныя зьмены раней ня мелі посьпеху.

Напярэдадні стала вядома, што футбаліст Крыштыяну Раналду інвэставаў у Perplexity AI.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG