Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Галівудзе патрабуюць заблякаваць угоду паміж Netflix і Warner Bros. Чаму?


Netflix
Netflix

Гільдыя сцэнарыстаў Галівуду далучылася да патрабаваньняў заблякаваць куплю студыі Warner Bros. кампаніяй Netflix, піша Financial Times. У індустрыі баяцца масавых звальненьняў, зьніжэньня заробкаў і скарачэньня працы ў сэктары.

Актрыса Джэйн Фонда назвала ўгоду «пагрозай для ўсёй індустрыі».

Адзін з генэральных дырэктараў Netflix Грэг Пітэрс заявіў у пятніцу, што ўгода з Warner Bros. дазволіць кампаніі пашырыць вытворчасьць у ЗША і надалей інвэставаць у арыгінальны зьмест.

5 сьнежня стала вядома, што Netflix набывае холдынг Warner Bros., уключна з HBO і HBO Max, за $82,7 млрд. Угоду мусяць праверыць рэгулятары: Міністэрства юстыцыі ЗША ўжо вывучае, ці не прывядзе аб’яднаньне да празьмернага ўзмацненьня пазыцыяў Netflix на рынку. Разам з HBO Max кампанія кантралявала б каля 30% рынку стрымінгу ў ЗША.

У выпадку ўхваленьня Netflix атрымае вытворчыя студыі Warner Bros., канал HBO, стрымінг HBO Max і вялізную бібліятэку кантэнту, у тым ліку «Клян Сапрана», «Гульня тронаў», «Сябры», «Тэорыя вялікага выбуху» і «Гары Потэра».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG