Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія баскетбалісты і далей ня возьмуць удзел у міжнародных спаборніцтвах


Цмокі-Зэніт. 2014 год. Ілюстрацыйнае фота
Цмокі-Зэніт. 2014 год. Ілюстрацыйнае фота

Міжнародная фэдэрацыя баскетболу (ФІБА) падоўжыла адхіленьне зборных і клюбаў Беларусі (Беларусь) і Расеі (Расея) ад міжнародных спаборніцтваў. Рашэньне прынялі 5 сьнежня на пасяджэньні Цэнтральнага савету ў швайцарскай камуне Мі і яно будзе дзейнічаць прынамсі да сярэдзіны лютага 2026 году.

ФІБА адзначае, што, калі гэта стане магчымым, арганізацыя гатовая зрабіць выключэньні, каб гульцы абедзьвюх краінаў змаглі ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях 2028 году, бо яны ня могуць удзельнічаць у ключавых турнірах 2026–2027 гадоў, якія даюць кваліфікацыю, піша Позірк.

Санкцыі супраць беларускага і расейскага баскетболу дзейнічаюць ад пачатку поўнамаштабнага ўварваньня РФ ва Ўкраіну і неаднаразова падаўжаліся. У розныя гады клюбы і зборныя Беларусі і Расеі выключалі з эўрапейскіх ліг, адхілялі ад кваліфікацыйных турніраў і забаранялі правядзеньне спаборніцтваў на тэрыторыі абедзьвюх краінаў.

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) у 2022 годзе рэкамэндаваў не дапускаць атлетаў з РФ і Беларусі, а пазьней дазволіў удзел толькі ў нэўтральным статусе — але гэта не тычыцца камандных відаў спорту.

Старшынём Беларускай фэдэрацыі баскетболу застаецца міністар замежных справаў Максім Рыжанкоў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG