Як перадае TUT.BY са спасылкай на відавочцаў, жанчына сярэдняга ўзросту прыйшла на аўтавакзал з сынам гадоў 12-13. Ля ўваходу ў будынак аўтавакзала ў жанчыны пачаліся роды.
Людзі, якія былі побач, кінуліся да яе на дапамогу і выклікалі хуткую. Праз 13 хвілін пасьля паступленьня званка прыбылі дзьве брыгады: пэдыятрычная і тэрапэўтычная. Але жанчына нарадзіла яшчэ да таго, як прыехалі мэдыкі.
«Мэдыкі агледзелі жанчыну, сурвэткамі дапамаглі выцерці ногі. Зрабілі ін’екцыі нейкія. Мэдсястра прыводзіла ў пачуцьцё парадзіху» — паведаміла жыхарка Баранавічаў Вольга.
Па непацьверджанай інфармацыі, роды прымала пасажырка з мэдычнай падрыхтоўкай.
Маці і дзіця шпіталізавалі. Зараз яны знаходзяцца пад наглядам дактароў.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com