Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тайляндзе ратавальнікі вывелі зь пячоры чатырох падлеткаў


Гелікоптэр з выратаванымі дзецьмі рушыць у цэнтар правінцыі Чыянграй. 8 ліпеня 2018 году
Гелікоптэр з выратаванымі дзецьмі рушыць у цэнтар правінцыі Чыянграй. 8 ліпеня 2018 году

На поўначы Тайлянду чацьвёра з дванаццаці школьнікаў выведзеныя з затопленай пячоры. Пад зямлёй застаюцца дзевяць чалавек. Трынаццаць замежных дайвэраў і пяцёра тайскіх вайскоўцаў з адмысловага аддзелу марскіх апэрацыяў пачалі сёньня раніцай выратавальную апэрацыю.

Выведзеных на паверхню дзяцей зьмясьцілі ў палявы шпіталь. Затым на гелікоптэры даставілі ў шпіталь гораду Чыянграй.

Перш паведамлялі, што апэрацыя разьлічаная да 21-й гадзіны мясцовага часу. Паводле ратавальнікаў, эвакуацыя ўсіх дзяцей, якія застаюцца пад зямлёй, можа працягвацца ад трох да чатырох дзён.

Чацьвярых падлеткаў выратавалі з затопленай пячоры ў Тайляндзе.
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:59 0:00

Улады заявілі, што дайвэры з усяго сьвету, у асноўным з Эўропы, бяруць удзел у выратаваньні. Таксама кажуць, што кожнага хлопчыка ў часе паступовай эвакуацыі зь пячоры будуць суправаджаць двое дайвэраў .

Хлопчыкі-падлеткі ды іхны трэнэр — разам 13 чалавек — рушылі ў паход у пячору 23 чэрвеня. У выніку рэзкага ўздыму ўзроўню вады пад зямлёй яны аказаліся заблякаванымі на вялікай глыбіні і на значнай адлегласьці (да 5 км) ад уваходу ў пячору.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG