Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі затрымалі дырэктара «Брансксельмашу»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Расейскія СМІ 9 ліпеня паведамілі аб затрыманьні ў Беларусі генэральнага дырэктара супольнага расейска-беларускага прадпрыемства «Брансксельмаш» Валерыя Сулеева. Зранку 10 ліпеня беларускі Сьледчы камітэт пацьвердзіў затрыманьне.

Гомельскія сьледчыя працягваюць расьсьледаваньне крымінальнай справы аб атрыманьні хабару ў 1 млн расейскіх рублёў (каля 13 500 беларускіх) намесьнікам дырэктара і начальнікам аддзелу Гомельскага заводу ліцьця і нармаляў. Затрыманы намесьнік дырэктара заводу быў сябрам камісіі супрацьдзеяньня карупцыі.

Разам зь імі затрыманы «генэральны дырэктар супольнага беларуска-расейскага прадпрыемства, 54-гадовы грамадзянін Беларусі», паведамляе СК.

Пад апісаньне падыходзіць Валер Сулееў — генэральны дырэктар «Брансксельмашу» (даччынае прадпрыемства «Гомсельмашу»), зьвесткі аб затрыманьні якога днём раней публікавалі расейскія СМІ.

Атрымальнікі і давальнік хабару ўзятыя «на гарачым». Паводле сьледчых, прадстаўнік беларуска-расейскай кампаніі даваў хабар за закупку камплектных частак у «правільнага» пастаўшчыка. Усе ўзятыя пад варту, «даюць прызнальныя паказаньні», піша СК.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG