Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фізычны гвалт, псыхалягічны ціск, вымаганьне: вынікі маніторынгу нестатутных адносінаў у войску


Печы, на судзе — пацярпелыя ад дзедаўчыны салдаты Захарэвіч, Кучынскі і Кандрацук
Печы, на судзе — пацярпелыя ад дзедаўчыны салдаты Захарэвіч, Кучынскі і Кандрацук

У беларускім войску сур'ёзныя праблемы зь нестатутнымі дачыненьнямі.

Да такой высновы прыйшло аб'яднаньне «​Прававая ініцыятыва», якое апублікавала вынікі маніторынгу парушэньняў правоў чалавека ў войску.

Больш за палову апытаных зазналі ў войску фізычны гвалт, псыхалягічны ціск, у многіх камандзіры вымагалі грошы і рэчы.

Пасьля таго, як у Печах было знойдзена цела шарагоўца тэрміновай службы Аляксандра Коржыча і гэты выпадак выклікаў вялікі рэзананс у грамадзтве, у вайсковых частках прайшлі дэталёвыя праверкі, адбыліся істотныя кадравыя зьмены. «Прававая ініцыятыва» правяла свой маніторынг пры дапамозе разьмяшчэньня ў сацыяльных сетках і на іншых тэматычных інтэрнэт-рэсурсах электроннай анкеты.

Цягам трох месяцаў было атрымана 178 запоўненых анкет (7 – з Расейскай Фэдэрацыі, якія ня ўлічваліся).

На пытаньне, ці ўжываўся псыхалягічны гвалт, зьнявага гонару і годнасьці, 56,1% рэспандэнтаў адказалі станоўча (96 чалавек са 171).

На пытаньне, ці мелі месца выпадкі фізычнага гвалту, катаваньняў, зьбіваньня, станоўча адказалі 45% апытаных (77 чалавек са 171).

На пытаньне «Ці праводзіліся ў вашай частцы рытуалы пасьвячэньня ў рангі нефармальнай салдацкай герархіі (кшталту “дух”, “чарпак”, “дзед”, “дэмбель”)», станоўча адказалі 72,5% рэспандэнтаў (124 чалавекі з 171).

Былі і шматлікія выпадкі вымаганьня грошай – амаль палова апытаных адзначылі, што вымушаныя былі плаціць грошы за магчымасьць задавальненьня базавых патрэб — спаць пасьля адбою, збалянсавана харчавацца, мець асабістыя рэчы.

Амаль траціна апытаных адзначыла, што афіцэры рабілі выгляд, што не заўважаюць пазастатутныя адносіны.

Старшыня РГА «Прававая ініцыятыва»​ Вікторыя Фёдарава адзначыла, што кантрактнікі значна радзей выкарыстоўваюць пазастатутныя дачыненьні і вымаганьне, чым салдаты і сяржанты тэрміновай службы. Да прыкладу, вымаганьне грошай з боку сяржантаў тэрміновай службы прымяняліся амаль у 70% выпадкаў, з боку службоўцаў па кантракце – толькі ў 8% выпадкаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG