Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна ў рэдакцыі газэты ў ЗША: 5 загінулых


На месцы здарэньня
На месцы здарэньня

У амэрыканскім горадзе Анапаліс (штат Мэрылэнд) адбылася страляніна каля рэдакцыі выданьня Capital Gazette. 5 чалавек загінулі, яшчэ некалькі сур’ёзна параненыя, паведаміў прадстаўнік паліцыі.

У выніку страляніны забітыя памочнік рэдактара, памочнік па продажах і журналісты.

Адзін з супрацоўнікаў газэты расказаў, што злачынец адкрыў агонь па супрацоўніках выданьня праз шкляныя дзьверы офісу.

Мясцовыя СМІ называюць падазраваным 38-гадовага Джэрада Рамаса. Яго затрымалі на месцы злачынства. Пры ім быў драбавік і дымавыя гранаты. Ён страляў па супрацоўніках рэдакцыі праз шкляныя дзьверы офісу.

З 2012 году Рамас абвінавачвае газэту ў паклёпе, але суд стаў на бок выданьня. Паліцыя заявіла, што ён пагражаў Capital Gazette у сацыяльных сетках. «Мэтай гэтага нападу была Capital Gazette», — заявіў прадстаўнік мясцовай паліцыі Ўільям Крампф.

Capital Gazette выпусьціла чарговы выпуск, нягледзячы на напад. На галоўнай старонцы — фатаздымкі загінулых, артыкулы пра іх апублікаваныя ў газэце і на сайце. Capital Gazette твітнула першую паласу новай газэты са словамі: «Так, мы выпускаем чортаву газэту заўтра».

Свае спачуваньні супрацоўнікам газэты выказалі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, мясцовыя палітыкі і прадстаўнікі СМІ як у ЗША, так і за мяжой, паведамляе «Настоящее время».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG