Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнігаўскія памежнікі затрымалі беларуса пры спробе вывазу з Украіны запчастак да зброі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ва ўкраінскім пункце пропуску «Новыя Ярылавічы», што на мяжы зь Беларусьсю, затрымалі беларускага грамадзяніна, які спрабаваў вывезьці з Украіны бяз мытнага афармленьня запчасткі да стралковай зброі.

«Беларуса затрымалі і перадалі іншым праваахоўным органам. Яны вывучаць абставіны і потым будуць прымаць рашэньне аб яго прававой адказнасьці», — паведаміў Свабодзе памочнік кіраўніка Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Алег Слабадзян.

Паводле яго, падчас правядзеньня памежна-мытнага афармленьня аўтобусу, які накіроўваўся ў Гомель, усе пасажыры заявілі пра адсутнасьць забароненых прадметаў да перамяшчэньня празь дзяржаўную мяжу, аднак службовы сабака знайшоў у багажы зброю.

Канфіскаваныя 18 запасных частак, зьнешне падобных на дэталі да стралковай зброі, а таксама штых да вінтоўкі Мосіна ўзору 1891 году накіраваныя на экспэртызу, а на грамадзяніна Беларусі «складзеныя адпаведныя працэсуальныя дакумэнты».

Згодна з украінскім заканадаўствам, перамяшчэньне зброі і запчастак да яе празь дзяржаўную мяжу ажыцьцяўляецца пры наяўнасьці дазволаў праваахоўных органаў. За незаконнае перамяшчэньне зброі і запчастак Крымінальны кодэкс Украіны прадугледжвае як штраф, гэтак і пазбаўленьне волі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG