Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны: Уладальніку аўтамабіля, на які наехаў БМП, заплацілі з афіцэрскага фонду


Кадр з відэа на месцы здарэньня
Кадр з відэа на месцы здарэньня

Страты, якія панёс гаспадар аўтамабіля «Фольксваген»​ праз наезд на яго баявой машыны пяхоты ў Горадні 22 чэрвеня, будуць кампэнсаваныя афіцэрамі воінскай часткі. Пра гэта 26 чэрвеня сказаў журналістам прэсавы сакратар Міністэрства абароны Беларусі Ўладзімер Макараў.

Ён сказаў, што «для непасрэдна вінаватага салдата гэтая сума была б непад’ёмная. А паколькі за дзеяньні салдат адказваюць афіцэры, то афіцэрскі сход вырашыў, што з фонду, які мае кожны такі сход, і будуць кампэнсаваныя гэтыя затраты».

Канкрэтную суму выплаты Макараў не назваў. Ён сказаў, што, паводле ягоных дадзеных, крымінальная справа па гэтым выпадку ня ўзбуджаная, але вядзецца службовае расьсьледаваньне.

Здарэньне адбылося каля 16:30 22 чэрвеня на скрыжаваньні ў мікрараёне Ласосна на ўскрайку Горадні, як сказаў прадстаўнік Мінабароны — «падчас падрыхтоўкі да Дня незалежнасьці». У выніку ДТЗ быў моцна пашкоджаны аўтамабіль Івана Бялоцкага, разьбітым шклом кіроўцу парэзала руку, ён быў заціснуты ў машыне 15 хвілін.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, «мэханік-кіроўца баявой машыны пяхоты, якая рухалася ў складзе арганізаванай калёны вайсковай тэхнікі, ня справіўся з кіраваньнем і зьдзейсьніў сутыкненьне зь легкавым аўтамабілем».

БМП «узялі ў палон» мікрараён катэджаў у Горадні. Як церпяць ад вайсковай тэхнікі

Афіцэры 6-й асобнай гвардзейскай мэханізаванай брыгады Заходняга апэратыўнага камандаваньня прынесьлі свае выбачэньні за здарэньне перад пацярпелым у ДТЗ, а таксама перадалі яму грашовую кампэнсацыю, якую самі сабралі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG