Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі мужчыну, які страляў па мінаках і машынах


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Менску ўвечары 26 чэрвеня затрымалі мужчыну, які страляў па мінаках з вакна сваёй кватэры, паведамляе ГУУС Менгарвыканкаму.

26 чэрвеня ў 18.12 у апэратыўна-дзяжурную службу ГУУС Менгарвыканкаму патэлефанаваў відавочца, які паведаміў, што невядомы грамадзянін з акна сваёй кватэры па вуліцы Арлоўскай, 23 страляе па машынах, якія праяжджаюць побач, а таксама цэліцца ў мінакоў. На месца здарэньня быў накіраваны патрульны нарад і АМАП.

Супрацоўнікі міліцыі ачапілі тэрыторыю дома і затрымалі стралка. Гэта 37-гадовы мянчук, які раней неаднаразова быў асуджаны за хуліганства. Мужчына страляў меркавана з пнэўматычнай вінтоўкі.

Пацярпелых няма, пашкоджанае шкло некалькіх машын. На месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG