Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Малады, ня ўмее езьдзіць». Пацярпелы гарадзенец апраўдаў салдата, які наехаў на яго танкам


Танк наехаў на легкавы аўтамабіль на ўскрайку Горадні
Танк наехаў на легкавы аўтамабіль на ўскрайку Горадні

Пацярпелы ад наезду БМП гарадзенец Іван Бялоцкі ніякіх прэтэнзій да вайскоўца, які кіраваў танкам, ня мае.

«Разумею, адбылося гэта не па жаданьні, проста такі няшчасны выпадак. Ніхто не хацеў гэтага рабіць. Так атрымалася. Ну што ж. Салдат малады, ён яшчэ поўнасьцю не навучыўся, як езьдзіць. Ніякай асаблівай прэтэнзіі да яго няма. Навучыцца пасьля — будзе езьдзіць лепей», — заявіў 23 чэрвеня Бялоцкі ў эфіры тэлеканалу «Гродна+».

Паводле афіцыйнай інфармацыі, «мэханік-кіроўца баявой машыны пяхоты, якая рухалася ў складзе арганізаванай калёны вайсковай тэхнікі, ня справіўся з кіраваньнем і зьдзейсьніў сутыкненьне зь легкавым аўтамабілем».

Здарэньне адбылося каля 16:30 22 чэрвеня на скрыжаваньні дарог у мікрарёне Ласосна на ўскрайку Горадні. У выніку ДТЗ быў моцна пашкоджаны аўтамабіль Івана Бялоцкага, разьбітым шклом кіроўцу парэзала руку, ён быў заціснуты ў машыне 15 хвілін.

БМП «узялі ў палон» мікрараён катэджаў у Горадні. Як церпяць ад вайсковай тэхнікі

Афіцэры 6-й асобнай гвардзейскай мэханізаванай брыгады Заходняга апэратыўнага камандаваньня прынесьлі свае выбачэньні за здарэньне перад пацярпелым у ДТЗ, а таксама перадалі яму грашовую кампэнсацыю, якую самі сабралі.

Намесьнік камандзіра 6-й асобнай гвардзейскай мэханізаванай брыгады Іван Марыеў сказаў, што па факту здарэньня праводзіцца праверка і кампэтэнтныя органы зробяць высновы:

«Будзе дадзеная прапавая ацэнка гэтага выпадку. Нашая задача была вырашыць пытаньне з Іванам Мікалаевічам, каб ён ня меў крыўды на Ўзброеныя сілы, на нашу брыгаду».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG