Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пагрозы для жыцьця няма». Міністэрства абароны пракамэнтавала наезд БМП на аўтамабіль у Горадні


Легкавы аўтамабіль, на які наехала БМП, атрымаў мэханічныя пашкоджаньні, а ягонаму кіроўцу аказана дапамога. Пра гэта гаворыцца на сайце Міністэрства абароны.

«Пагрозы для яго жыцьця няма», — гаворыцца ў паведамленьні.

Якія пашкоджаньні атрымаў пацярпелы мужчына, не ўдакладняецца.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, «мэханік-кіроўца баявой машыны пяхоты, якая рухалася ў складзе арганізаванай калёны вайсковай тэхнікі, ня справіўся з кіраваньнем і зьдзейсьніў сутыкненьне зь легкавым аўтамабілем».

Здарэньне адбылося каля 16:30 22 чэрвеня на скрыжаваньні дарог у раёне АЗС Ласосна на ўскрайку Горадні.

У прычынах ДТЗ разьбіраюцца прадстаўнікі ДАІ і ВАІ.

Шкода, нанесеная ў выніку ДТЗ, будзе кампэнсаваная ў адпаведнасьці з заканадаўствам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG