Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраваныя ў нападзе на цыганоў ва Ўкраіне прызналі сувязь з экстрэмістамі


Лягер цыганоў каля вёскі Сакольнікі ў Львоўскай вобласьці пасля нападу, 24 чэрвеня 2018 году
Лягер цыганоў каля вёскі Сакольнікі ў Львоўскай вобласьці пасля нападу, 24 чэрвеня 2018 году

Падазраваныя ў нападзе на лягер цыганоў у Львоўскай вобласьці прызналі сябе чальцамі групоўкі «Цьвярозая і злая моладзь», якая выкарыстоўвае сымболіку ўльтраправай нацыяналістычнай арганізацыі Misanthropic Division.

Пра гэта паведаміла старшы інспэктар Упраўленьня захаваньня правоў чалавека Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Аксана Санагурская.

Паводле яе, затрымалі 8 чалавек. Сямёра зь іх падлеткі ва ўзросце 16-17 гадоў. Усе затрыманыя знаходзяцца ў раённым аддзяленьні паліцыі з бацькамі і даюць паказаньні. У паліцыі заявілі, што тыя, хто нападаў, мелі дакладны плян пагрому лягеру цыганоў: яны загадзя вызначылі пазыцыі, дзеяньні і задачы.

Адзін чалавек загінуў і чацьвёра атрымалі нажавыя раненьні падчас нападу невядомых на лягер, у якім жылі цыганы, на ўскраіне Львова, паведамляе аддзел камунікацыі галоўнага ўпраўленьня нацыянальнай паліцыі Ўкраіны ў Львоўскай вобласьці.

У Львове падчас нападу на лягер цыганоў адзін чалавек забіты

За апошнія два месяцы гэты інцыдэнт быў пятым нападам на цыганскія абшчыны. Паводле дадзеных праваабаронцаў з Human Rights Watch і Amnesty International, з пачатку 2018 году такія ультраправыя групоўкі, як С14 і «Правы сэктар» былі стаялі за двума дзясяткамі выпадкаў фізычнага гвалту і цкаваньня цыганоў ва Ўкраіне.

Паводле дадзеных Рады Эўропы, ва Ўкраіне жыве каля 260 тысяч цыганоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG