Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговыя затрыманьні па справе лекараў. КДБ: у схованках дырэктара РНПЦ знойдзена паўмільёна даляраў 


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі затрымаў за хабар дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру траўматалёгіі і артапэдыі Аляксандра Бялецкага, у яго схованках выяўлена 500 тысяч даляраў. Пра гэта паведаміў старшыня КДБ Валеры Вакульчык.

«Аляксандар Бялецкі затрыманы і заключаны пад варту за арганізацыю правядзеньня тэхнічнага абслугоўваньня і рамонту мэдычнага абсталяваньня з боку камэрцыйных структур і аплату за аказаныя паслугі. Пры правядзенні ператрусу ў яго гаражы і па месцы жыхарства ў схованках выяўлена каля 500 тысяч даляраў у эквіваленце», — цытуе БелТА старшыню КДБ.

Хабары намесьніка міністра: ад 2,5 да 10 тысяч даляраў

Апроч таго, затрыманы і зьмешчаны пад варту намесьнік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі. Са слоў Вакульчыка, чыноўнік адбінавачваецца ў спрыяльным вырашэньні пытаньняў, якія ўваходзяць у яго кампэтэнцыю па арганізацыі дзяржаўнай рэгістрацыі вырабаў мэдычнага прызначэньня, а таксама ляяльнае стаўленьне пры выбары пастаўшчыкоў мэдтэхнікі. Сумы хабараў вагаліся ад 2,5 да 10 тысяч даляраў, праінфармаваў Валеры Вакульчык.

Сярод фігурантаў крымінальных спраў таксама галоўны лекар 1-га гарадзкога клінічнага шпіталя Менска Алег Фамін. Ён затрыманы за садзейнічаньне ў арганізацыі закупаў мэдабсталяваньня для патрэбаў шпіталя. Пры ператрусе па месцы яго пражываньня выяўлена каля 140 тысяч даляраў.

Таксама крымінальныя справы распачатыя ў дачыненьні да галоўных лекараў 9-га гарадзкога клінічнага шпіталя Менска Валерыя Кушнярэнкі, Менскага абласнога клінічнага шпіталя Андрэя Каралько і Віцебскага абласнога клінічнага шпіталя Анатоля Аладзькі. Затрыманы галоўны лекар Рэспубліканскага цэнтру мэдычнай рэабілітацыі і бальнеалячэньня Сяргей Карыцька.

На гэты момант за злачынствы, прадугледжаных арт.430 «Атрыманьне хабару», арт.431 «Дача хабару» і арт.243 «Ухіленьне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў» Крымінальнага кодэксу ўжытыя розныя меры стрыманьня ў дачыненні да 37 службовых асобаў. Агулам у «справе лекараў» фігуруюць звыш 60 чалавек.

Усе яны, як сьцьвярджаюць у КДБ, неаднаразова атрымлівалі незаконныя грашовыя ўзнагароды за садзейнічаньне ў пастаўцы мэдабсталяваньня і мэдычных прэпаратаў па завышаных цэнах. Усім прыцягнутым да крымінальнай адказнасьці, за выключэньнем апошніх затрыманых, выстаўленыя абвінавачаньні па названых крымінальных артыкулах.

«Справа мэдыкаў». Ці выклікалі на допыт віцэ-прэм’ера Жарко?

Затрыманьні мэдыкаў. Што важна ведаць

  • 11 чэрвеня стала вядома пра затрыманьне дырэктара Цэнтру экспэртыз аховы здароўя Аляксандра Сталярова, а таксама ягонага намесьніка (за стварэньне для «сваіх пастаўшчыкоў» прывабных умоў паставак імпартнага мэдычнага абсталяваньня ў дзяржаўныя шпіталі і паліклінікі).
  • 18 чэрвеня «Ежедневник» паведаміў пра «масавыя затрыманьні ў структурах Мінздароўя» — больш за 10 чалавек — у межах апэрацыі аб пастаўках у беларускія мэдычныя ўстановы абсталяваньня па завышаных цэнах, паводле відавочна ашуканскіх схемаў.
  • Сярод затрыманых аказаўся кіраўнік мэдыцынскай службы Міністэрства абароны Аляксей Яськоў.
  • 19 чэрвеня МУС паведаміла пра затрыманьне галоўнага патолягаанатама Мінздароўя, кіраўніка гарадзкога клінічнага патолягаанатамічнага цэнтру Аркадзя Пучкова (за хабар цягам 10 год на суму каля 200 тысяч даляраў).
  • 25 чэрвеня СМІ паведамілі пра затрыманьне на мінулым тыдні галоўнага ўрача Менскай абласной лякарні Андрэя Каралько (нібыта за «перавышэньне службовых паўнамоцтваў») і начальніка ўпраўленьня аховы здароўя Горадзенскага аблвыканкаму Андрэя Стрыжака.
  • Паводле намесьніка генпракурора Беларусі Аляксея Стука, сфэра аховы здароўя лідзіруе па колькасьці карупцыйных злачынцаў: 114 за пяць месяцаў 2018 году.
  • 25 чэрвеня КДБ абнародаваў выяўленыя факты хабарніцтва ў сфэры аховы здароўя. Старшыня КДБ Валер Вакульчык паведаміў, што затрыманыя і ўзятыя пад варту 33 службовыя асобы, а ўсяго трапіла пад увагу больш за 50 чалавек (за атрыманьне і даваньне хабару, а таксама за ўхіленьне ад сплаты сум падаткаў і збораў). Фактычна ўсе яны віну прызналі і супрацоўнічаюць са сьледзтвам.
  • 28 чэрвеня старшыня КДБ заявіў, што здабыткам галоснасьці стала яшчэ ня ўся інфармацыя пра карупцыйныя злачынствы — цяпер вядзецца сьледзтва, інфармацыі будзе значна больш.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG