Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя знайшла ёмістасьць зь ядам «Навічок» дома ў атручаных


Брытанская паліцыя заявіла, што знайшла ёмістасьць з нэрвова-паралітычным рэчывам, якім 30 чэрвеня былі атручаныя двое жыхароў гораду Эймсбэры.

Ёмістасьць — невялікая бутэлька з рэшткамі яду «Навічок». Сбледчыя знайшлі яе ў доме, дзе жылі 44-гадовая Дон Стэрджэс, якая памерла на днях у лякарні, і яе партнэр, 45-гадовы Чарлі Роўлі, які прыйшоў у прытомнасьць пасьля доўгага знаходжаньня ў коме. Зьмесьціва знойдзенай бутэлькі было дасьледавана ў хімічнай лябараторыі Партан Даўн.

Спэцыялісты лябараторыі спрабуюць высьветліць, ці не зьяўляецца крыніца вырабу знойдзенага атрутнага рэчыва той жа, што і крыніца яду «Навічок», якім 4 сакавіка сёлета года былі атручаныя экс-палкоўнік ГРУ Расеі Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія.

Раней міністар абароны Вялікабрытаніі Гэвін Уільямсан усклаў адказнасьць за сьмерць Дон Стэрджэс на Расею. «Рэальнасьць такая, што Расея зьдзейсьніла напад на брытанскай зямлі, які прывёў да гібелі грамадзяніна Брытаніі», — заявіў ён.

​Брытанскія ўлады абвінавацілі расейскія спэцслужбы і Крэмль у атручваньні Скрыпалёў. У адказ на ўжываньне Расеяй хімічнай зброі на тэрыторыі Вялікабрытаніі прэм’ер-міністарка краіны Тэрэза Мэй абвясьціла аб высылцы 23 расейскіх дыпляматаў, а таксама аб узмацненьні жорсткасьці заканадаўства ў дачыненьні да шпіянажу.

Вялікабрытанія зьвярнулася ў Раду Бясьпекі ААН, паставіўшы пытаньне аб ужываньні Расеяй хімічнай зброі на тэрыторыі каралеўства, і ў Арганізацыю па забароне хімічнай зброі, членам якой зьяўляецца Расея. Вялікабрытанія сьцьвярджала, што Расея ня зьнішчыла свае запасы хімічнай зброі, што павінна была зрабіць яшчэ 20 гадоў таму.

Скотланд-Ярд паведаміў храналёгію падзеяў у дзень атручваньня Скрыпаля

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG