Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шалёныя каты нападалі на людзей. У Баранавічах абвясьцілі карантын

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Карантын для прафіляктыкі шаленства Баранавіцкі гарвыканкам абвясьціў 10 ліпеня, піша Intex-press.

Што адбылося?

Карантын увялі з прычыны нападаў катоў на людзей. Першы напад адбыўся 6 ліпеня ў гаражным каапэратыве баранавіцкага мікрараёну Паўночны, калі кот пакусаў траіх чалавек. Адзін з пацярпелых мужчынаў забіў ката і прынёс яго ў вэтэрынарную лякарню.

На наступны дзень 7 ліпеня жыхарка гарадзкога мікрараёну Ўсходні зьвярнулася да вэтэрынараў пасьля таго, як яе пакусала свойская кошка. У абодвух выпадках спэцыялісты выявілі захворваньне на шаленства.

Што цяпер рабіць?

Цягам двух месяцаў у Баранавічах забаронена:

  • вывозіць жывёлаў за межы мікрараёнаў;
  • прадаваць іх на рынках.

Падчас карантыну гарадзкія ЖЭСы правядуць бясплатную вакцынацыю свойскіх жывёлаў супраць шаленства, паведаміў начальнік гарадзкой вэтэрынарнай станцыі Сяргей Нікалаеў.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG