Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто ўжо затрыманы ў «справе мэдыкаў». Сьпіс абнаўляецца. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У справе аб злоўжываньнях чыноўнікаў з мэдыцынскай галіны ўжо больш за 60 фігурантаў, 37 зь іх затрыманыя, сьцьвярджае старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Валерый Вакульчык.

Фігурантам прад’явілі абвінавачаньні ў хабарніцтве і ўхіленьні ад падаткаў, у тым ліку ў закупках абсталяваньня і лекаў па завышаных на 60–100% цэнах.

КДБ заяўляе, што амаль усе прызналі віну. На допыт хадзіў экс-міністар аховы здароўя Беларусі, віцэ-прэм’ер Васіль Жарко.

Затрыманыя

(інфармацыя пацьверджаная КДБ)

  • Намесьнік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі;
  • Генэральны дырэктар «Белфармацыі» Вячаслаў Гніцій;
  • Дырэктар «Белмэдтэхнікі» Аляксандар Шарак;
  • Начальнік вайскова-мэдычнага ўпраўленьня Мінабароны Аляксей Яськоў;
  • Начальнік галоўнага ўпраўленьня аховы здароўя Горадзенскага аблвыканкаму Андрэй Стрыжак;
  • Галоўны патолягаанатам Мінздароўя, начальнік Менскага гарадзкога клінічнага патолягаанатамічнага бюро Аркадзь Пучкоў;
  • Дырэктар Цэнтру экспэртызаў і выпрабаваньняў у ахове здароўя Аляксандар Сталяроў;
  • Дырэктар РНПЦ траўматалёгіі і артапэдыі Аляксандар Бялецкі;
  • Галоўны ўрач 1-й гарадзкой клінічнай лякарні Менску Алег Фамін;
  • Галоўны ўрач Рэспубліканскага цэнтру мэдычнай рэабілітацыі і бальнэалячэньня Сяргей Карыцька;
  • Дырэктар фірмы «Экзон» Валер Васькевіч.

(не пацьверджаная пакуль інфармацыя СМІ пра затрыманьні)

  • Дырэктар кампаніі «Іскамэд» Сяргей Шакуцін;
  • Загадчык эндаскапічнага аддзяленьня 9-й Менскай гарадзкой клінічнай лякарні Андрэй Саўчанка.

Крымінальныя справы пацьверджаныя

(але невядома, ці затрыманыя)

  • Галоўны ўрач 9-й Менскай гарадзкой клінічнай лякарні Валер Кушнірэнка;
  • Галоўны ўрач Менскай абласной клінічнай лякарні Андрэй Каралько;
  • Галоўны ўрач Віцебскай абласной клінічнай лякарні Анатоль Аладзька.

Сумы хабараў

Усяго ў справе канфіскавана ці кампэнсавана «больш за $15 000 000», сьцьвярджае КДБ.

  • Ласіцкі — «ад $2500 да $10 000»;
  • Васкевіч — «затрыманы пры атрыманьні $5000, усяго ня менш за $25 000»;
  • Фамін — «знойдзена каля $140 000»;
  • Пучкоў — «ня менш за $200 000»;
  • Бялецкі — «у схованках знойдзена каля $500 000»;
  • Шарак — «у схованцы ў гаражы знойдзена больш за $620 000».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG