Міністар унутраных справаў Ігар Шуневіч падчас размовы з журналістамі заявіў, што МУС «ахоўвае парадак і маральнасьць нашай краіны», а «гамафобную заяву» ягоныя падначаленыя зрабілі, бо «ёсьць правілы суіснаваньня, акрамя законаў, якія павінны паважаць усе».