Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны кіргізскі экс-прэм'ер, які яшчэ месяц таму ўзначальваў урад

Суд у Бішкеку зьмяніў меру стрыманьня былому прэм’ер-міністру Кіргізстану Сапару Ісакаву на ўтрыманьне ў СІЗА да канца сьледзтва. Раней Ісакава пасьля абвінавачваньняў адпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе.

«Гэта поўная несправядлівасьць, слоў няма», — сказаў экс-прэмʼер журналістам пасьля рашэньня суда.

5 чэрвеня яго дапыталі ў Дзяржаўным камітэце нацыянальнай бясьпекі.

​29 траўня Ісакаву прадʼявілі абвінавачваньні па справе аб карупцыі. Па вэрсіі сьледзтва, Ісакаў пралабіяваў інтарэсы замежнай кампаніі пры адборы падрадчыка, які павінен быў займацца мадэрнізацыяй Бішкецкай ЦЭЦ у 2013 годзе: чыноўнік займаў пасаду намесьніка кіраўніка апарата прэзыдэнта краіны.

Сапару Ісакаву, які ўсяго месяц таму быў кіраўніком ураду, можа пагражаць да 15 гадоў турмы.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG