Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэжысэр Кантэр зьняў сваю сьмерць на відэа, — украінская паліцыя


Леанід Кантэр
Леанід Кантэр

Украінскі рэжысэр Леанід Кантэр, якога 5 чэрвеня знайшлі мёртвым, нібыта зьняў сваю сьмерць на відэакамэру. Пра гэта паведамляе LIGA.net са спасылкай на прэс-сакратара Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Яраслава Тракалу.

Паводле яго, відэазапіс пацьвярджае, што гэта было самагубства.

Леанід Кантэр быў рэжысэрам фільму «Міт» пра Васіля Сьліпака, опэрнага сьпевака і ўдзельніка баявых дзеяньняў, які загінуў на Данбасе.

Адзін з самых вядомых мастацкіх праектаў Леаніда Кантэра называўся «З табурэтам да акіяну». Удзельнікі​ вандравалі ад гораду да гораду, ад вёскі да вёскі, дзе спантанна гралі спэктаклі. Сымбалем экспэдыцыі быў звычайны драўляны табурэт, які выкарыстоўвалі ў часе спэктаклю як міні-дэкарацыю. Пасьля Кантэр разам зь беларусамі Аўгіньняй Манцэвіч і Ўладзіславам Юрковым удзельнічаў у кругасьветным падарожжы «З табурэтам праз кантынэнты».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG