Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве разграмілі яшчэ адзін цыганскі табар. ВІДЭА


Галасееўскі парк у Кіеве

Увечары 7 чэрвеня актывісты «Нацыянальных дружын» разграмілі цыганскі табар у Галасееўскім парку на поўдні Кіева. Відэа яны самі выклалі ў сацыяльнай сеткі. Паліцыя завяла крымінальную справу.

Супрацоўнік парку Аляксандр Сакаленка раней паведаміў у фэйсбуку, што цыганы «захапілі частку ляснога кварталу, уладкавалі самаробныя памяшканьні, зямлянкі, печы і засьмечваюць тэрыторыю навокал». Таксама ён абвінаваціў табар у тым, што людзі зь яго «самавольна валяць лес, пераважна дубы, і выкарыстоўваюць іх як дровы»:

Кіеўская паліцыя пацьвердзіла інцыдэнт:

«Учора ў Нацыянальным парку "Галасееўскі" на тэрыторыі Сьвятошынскага раёну сталіцы супрацоўнікі паліцыі праводзілі прафіляктычныя мерапрыемствы: былі ўсталяваныя асобы ўсіх прысутных там грамадзян, а менавіта прадстаўнікоў цыганскай народнасьці.

Пасьля таго, як людзі, якія жылі ў часовым селішчы, пакінулі яго, група асоб адной з грамадзкіх арганізацый з сякерамі і молатамі прыбыла на тэрыторыю парку. Здымаючы ўсё на відэа, яны разьбілі часовыя будынкі, перашкаджаючы работнікам парку і лясной гаспадаркі расчышчаць тэрыторыю. У выніку такіх дзеяніняў ніхто не пацярпеў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Супраць прадстаўнікоў «Нацыянальных дружын» адкрылі крымінальную справу па факце хуліганства.

«Паліцыя будзе жорстка рэагаваць на парушэньні закону незалежна ад таго, чальцамі якіх арганізацый зьяўляюцца парушальнікі. Ніхто ня мае права рабіць незаконныя дзеяньні, ставіць псэўдаўльтыматумы або дзеля піяру праводзіць паказальныя пагромы ў дачыненьні да іншых грамадзян. У прыватнасьці і ў дачыненьні да прадстаўнікоў этнічных меншасьцяў», — заявілі прадстаўнікі паліцыі.

«Нацыянальныя дружыны» пачалі актыўную дзейнасьць у пачатку 2018 году. У складзе арганізацыя шмат вэтэранаў вайны на Данбасе, якія займаюць нацыяналістычныя пазыцыі. Сама арганізацыя заяўляў сваёй мэтай «ачыстку» ўкраінскіх вуліц, абарону малога і сярэдняга бізнэсу і папулярызацыю здаровым ладу жыцьця.

У МУС Украіны ў лютым заяўлялі, што «Нацыянальныя дружыны» у Кіеве не зарэгістраваныя як фармаваньне па ахове грамадзкага парадку, але могуць далучацца да гэтай працы «ва ўзаемадзеяньні з паліцыяй».

У канцы красавіка каардынатар праварадыкальнай арганізацыі «С14» Сяргей Мазур паведаміў аб «дэмантажы» яшчэ аднаго стыхійнага паселішчы цыган, на Лысай гары ў Кіеве.

Спачатку паліцыя Кіева адмаўляўся распачынаць крымінальную справу, матывуючы гэта тым, што да іх ніхто не зьвяртаўся са скаргамі. Але 25 красавіка, калі зьявілася відэа разгрому, паліцыя пачала справы па двух артыкулах — «парушэньне раўнапраўя грамадзян у залежнасьці ад іх расавай, нацыянальнай прыналежнасьці або адносінаў да рэлігіі» і «хуліганства».

Украінскі Хэльсынскі зьвяз у правах чалавека і міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International асудзілі напад на лягер.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG